Изгои

Изгои

«Ізґоі» гэта першы дакументальны фільм пра жыдоўскія партызанскія атрады ў Беларусі.

 

Толькі ў ваколіцы Мінску дзейнічалі 7 падобных злучэнняў. Агульная колькасць жыдоў-партызанаў ў Беларусі складала ад 15 да 30 тыс. асобаў. У Беларускіх гета неаднаразова ўспыхвалі паўстанні.

 

У той жа час байцы гэтых атрадаў былі чужымі як для мясцовага насельніцтва так і для значнай часткі жыдоў (у тым ліку вязняў гета), якія лічылі за лепшае «не супраціўляцца і перачакаць». Таму назва фільму і абыгрывае 2 слова «ізгой» і «Гой».

 

Фільм паказвае як ствараліся жыдоўскія партызанцкія атрады, паказвае адносіны жыдоў з беларусамі і раскрывае фенамен жыдоўскіх партызанаў не толькі для Беларусі але і ў канцэксце руху супраціву падчас Халакосту ў Еўропе.

 

Спецыяльная ўзнагарода на VII Міжнародным кінафестывалі «Габрэйскія матывы 2010».

 

Стужку ўзнагародзілі «за гістарычную праўду пра тое як жыдоўскія патрыёты са зброяю ў руках змагаліся супраць гітлераўцаў».







Социальные сервисы:


Комментарии к этой заметке больше не принимаются.

Все заметки категории «История»